Mir'ritil

There is something new in every bit

Previous Entry Share Next Entry
Прамова Някляева ў "судзе"
Mir'ritil
mirritil
Гэта сапраўды моцная прамова. Някляеў - сапраўдны лідэр. Мой кандыдат; добра, што я менавіта за яго аддаў голас.

Цытаты:

Чалавек падлягае суду толькі за тое, што ён зрабіў, а не за тое, што ён мог бы, ці нават збіраўся зрабіць. Я не зрабіў нічога з таго, у чым мяне вінавацяць.



„Советская Белоруссия“, газета прэзідэнцкай адміністрацыі, праз месяц пасля выбараў (21 студзеня) друкуе матэр’ял пад назвай „НИСЭПИ: уверенная и однозначная победа“. У матэр’яле падаюцца вынікі выбараў згодна з нацыянальным апытаннем незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў, які (цытую ў арыгінале) „пришел к выводу, что А.Лукашенко вновь с колоссальным отрывом от соперников выиграл президентские выборы и это не подлежит никакому сомнению. Соперники получили незначительное по сравнению с А.Лукашенко количество голосов (В.Некляев — 8,3 процента, А.Санников — 6,1 процента)“. Далей НІСЭПІ рэкамендуецца як вельмі паважная ўстанова, з чаго вынікае, што даследванням ягоным цалкам можна давяраць. „Можно смело утверждать, что НИСЭПИ никогда не был замечен в скрытых симпатиях к сегодняшней белорусской власти, поэтому, опубликовав результаты своего опроса, НИСЭПИ нанес нокаутирующий удар по бесчестным попыткам фальсификаторов итогов выборов“ — катэгарычна сцвярджае газета прэзідэнцкай адміністраціі.

Яно й сапраўды так: „нокаутирующий удар“. 51,1% набраў на выбарах Лукашэнка па дадзеных інстытута, якому цалкам можна давяраць! Тады як быць з дадзенымі ЦВК? Ім давяраць не цалкам? Што болей заслугоўвае даверу?.. А ўсё! І тое, і гэтае! І напляваць, што яно адно з адным не сыходзіцца. Стукнем з двух бакоў — амапам і спецназам — і сыйдзецца!



Суд нагадвае мне ў нечым такую сямейную сітуацыю… Дзеці з бацькам і маці сядзяць у хаце, а тут да маці сяброўка заскоквае: „У краму нашу нешта такое прывезлі, такое!.. Я бягу, ты са мной?“ Маці, канешне, з ёй. „Ты ж глядзі ў мяне дзяцей глядзі!“ — крычыць, выбягаючы, бацьку. А той глядзіць тэлевізар. Усе сумна, хакею няма. Тут сябрук тэлефануе: „Мы з Ваванам на піва, ты з намі?“ Бацька, канешне, з імі, але ж трэба нечым дзяцей заняць. І ён прыдумляе для іх гульню ў суд. „Ты, Жаначка, суддзя, ты, Андрэйка, пракурор, а Настачка, Сяргейка, Віталік — падсудныя. І глядзіце ў мяне: гуляйце, як бацька сказаў. А то прыду ды дзягі дам!“ Дзеці хоць і не надта хочуць (Жаначка ў мадэльку гуляла б, Андрэйка ў хакера), але паслухмяна гуляюць у суд, бо раптам бацька з дзягай прыйдзе…»


Поўны тэкст прамовы Някляева ў "судзе" можна прачытаць на сайце "Народнай Волі", газэты, якую ўжо амаль закрылі.

А тым часам, ужо 14 чалавек сядзяць у турме за тое, што жадалі лепшай будучыні сваім дзецям.
Tags: ,

  • 1
если бы найти запись речи, а не только её текст

  • 1
?

Log in