сьветлая памяць Уладзімеру Каткоўскаму
краспост на http://be.mahaniok.com. In English - Uladzimir Katkouski - pioneer of Belarusian internet.
Сёньня ў мяне незвычайны для некаторых з вас юзэрпік. Іншыя яго выдатна памятаюць..
Я падтрымаў ідэю balachon'а зьмяніць асноўны юзэрпік на дзень у памяць Уладзімера Каткоўскага,
rydel23, які заўчасна пайшоў з жыцьця роўна два гады таму.

Уладзімер Каткоўскі - адзін зь першапраходцаў беларускага і беларускамоўнага інтэрнэту. У ягонага ЖЖ,
rydel23, да таго, як ён перанёс блог на сайт br23.net у сярэдзіне 2005 г., было каля 600 чытачоў; напэўна, ён быў самым папулярным беларускамоўным блогерам. Дагэтуль ягоны ЖЖ трымаюць у фрэндах амаль 500 чалавек.
УЛАДЗІМІР КАТКОЎСКІ
Каткоўскі — рупны web-мастак,
Умее зрушана, нязмушана
Сайт па-крывіцку ўбачыць так,
Што сайт
Рашуча зьбеларушвае
Ўсіх праз дапытны інтэрнэт,
Каму баліць крывіцкі сьвет.
© Рыгор Барадулін
12 жніўня 2004 года ён стварыў Беларускую вікіпэдыю на дамене be.wikipedia.org (які ганебна быў захоплены ў пачатку 2007 года, пакуль Уладзімер ляжаў у коме). Зараз у Вікіпэдыі - амаль 20 тысячаў артыкулаў.
Калі Google адной зь першых інтэрнэт-кампаній адкрыў магчымасьць перакладу інтэрфэйсу для валанцёраў, Уладзімер прыклаў нямала намаганьняў, каб перакласьці інтэрфэйс - і менавіта дзякуючы яму ўжо шмат гадоў можна карыстацца гуглам па-беларуску.
Ён стварыў сайт pravapis.org, які на доўгія годы стаў цэнтральным рэсурсам для ўсяго, зьвязанага зь беларускімі правапісамі - ад наркамаўкі і тарашкевіцы да лацінкі. Там заўсёды можна было знайсьці зводы правілаў, "лацінізатар", навуковыя тэксты пра мову. Нажаль, зараз сайт не адказвае. Адна зь першых вэрсіяў сайту даступная на geocities - але гэта ненадоўга, бо хутка Geocities зачыняюцца. Іншае ягонае стварэньне, якое перастала існаваць - сайт Мартыралёг Беларусі, які зьбіраў інфармацыю пра рэпрэсаваных у савецкія часы.
Уладзімер патрапіў у аварыю 15 чэрвеня 2006 года. Тады інтэрнэт-Беларусь згубіла самы моцны рухавік. Выдатна, што справа Ўладзімера працягваецца - тая ж Вікіпэдыя папаўняецца зьвесткамі, беларускія інтэрфэйсы сэрвісаў і праграмаў пашыраюцца, армія валянтэраў забясьпечвае, што ўсе новыя фічы пашукавіка Google перакладаюцца ў час. Я з свайго боку нешта раблю, каб новыя фічы траплялі і да беларускамоўнага інтэрфэйсу, і каб ён пашыраўся на новыя прадукты; нажаль, перавесьці пераклад з валянтэрскіх рэек на прафэсійныя немагчыма з-за малай запатрабаванасьці беларускай мовы беларускімі інтэрнэт-карыстальнікамі.
Уладзя цікавіўся ня толькі ўсім беларускім; як бачна, на ягоным юзэрпіку надпіс па-альбанску. Ягоная жонка - Ёнада - альбанка; і яны абодва выдатна ведалі і альбанскую і беларускую.
Добрыя артыкулы пра Ўладзімера былі на Свабодзе, дзе ён працаваў, і на Нашай Ніве.
Я сам крыху ведаў Уладзю. Насамрэч, менавіта ён запрасіў мяне супрацоўнічаць з мэдыя-арганізацыяй TOL, дзякуючы якой я паўдзельнічаў у цікавых праектах, (зусім крышачку) навучыўся журналістыцы, пабачыў Прагу, Алматы і Вільню, пазнаёміўся зь дзясяткамі выдатных людзей.. празь якіх я патрапіў на баркэмпы, якія адкрылі мне новы сьвет. І ў самым выніку - я магу падзякаваць Уладзімеру за маё цяперашняе шчасьце. Вялізны дзякуй.
Калі мы абмяркоўвалі супрацоўніцтва, мы размаўлялі па тэлефоне. Калі я ехаў у Прагу на сустрэчу TOL, я плянаваў нарэшце "разьвіртуаліцца" з Уладзем.. але літаральна за некалькі дзён да майго прыезду і адбылося тое фатальнае здарэньне. Тады яшчэ я быў упэўнены, што разьвіртуаленьне проста адкладзенае на некаторы тэрмін..
Вялікая пашана і падзяка сваякам Уладзімера. Дзякуючы ім, ЖЖ і сайт Уладзімера яшчэ адкрытыя і даступныя. Дзякуючы ім, Уладзімер атрымаў выдатны помнік; гэта адзіны помнік, які я ведаю, на якім бы быў пазначаны інтэрнэт-юзэрнэйм. Яны сёньня запрасілі падзяліцца ўспамінамі; у мінулым годзе, яны ўручалі інтэрнэт-прыз імя Ўладзімера Каткоўскага.
Сьветлая памяць.
І запрашаю вас прыняць удзел у гэтай маленечкай жалобнай акцыі па зьмене юзэрпіку. Дзеля гэтага зайдзіце сюды, устаўце URL
Фотаздымкі узятыя зь Вікіпэдыі: адсюль і адсюль.

http://l-userpic.livejournal.com/424597 5/539615, пазначце галачку "Зрабіць гэтую выявай па змоўчаньні" і націсьніце "Працяг".Фотаздымкі узятыя зь Вікіпэдыі: адсюль і адсюль.

Дарэчы, я брала караценькае інтэрвію ва Ўладзімера для Студумкі, калі мы пісалі пра блогі. І ён нават потым адзначаў, што ў адрозненне ад НН, мы не копіпасцілі нічога з яго асабістых запісаў і задавалі пытанні па тэме :)
На жаль, цяжка сказаць, дзе зараз гэты артыкул, але можна вышукаць.